Літаратурны гурток імя Якуба Коласа адчыняе дзверы…
Главная-Все новости-- Літаратурны гурток імя Якуба Коласа адчыняе дзверы…
Заспявай жа ты песню такую,
Каб маланкай жахала яна
I паліла нядолю людскую,
Каб грымела, як гнеў перуна.
-----Ужо хутка адбудзецца 135-годдзе са дня нараджэння Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча… Вы толькі ўявіце сабе: ён жыў, тварыў, выкладаў, у нечым сумняваўся! І ўсё гэта адбывалася яшчэ якія год 100 да нас! Які ён быў? Чыў жыў і марыў? Што магло выклікаць яго абурэнне ці захапленне? Каб адказаць на гэтае пытанне мы сабралі не шмат не менш, а цэлы гурток! – і назваліся мы гуртком імя Якуба Коласа.
-----Каб ярчэй уявіць сабе яго як асобу, мы рабілі інсталяцыі па творах Канстанціна Міхайлавіча, праглядалі дакументы, глядзелі фільмы, чыталі ўспаміны… І вось што казалі пра паэта яго вучні:
------Вось дык настаўнік быў! Канстанцін Міхайлавіч!
------І голасу ніколі не павысіць!
------І кажа так мякка, нібы ваду лье!
------І слова нядобрага, непраўдзівага яму сказаць нельга было! Як паглядзіць у вочы – і адразу сорамна калі што станавілася..
------А ўвечары выйдзе да мужыкоў і ўсё распытвае – што і як…
------Бывала, збярэ ён нас і пачынае распытваць, якія песні ў нас пяюць, якія гульні бываюць у святы. Усё: і легенды аб татарскім нашэсці, і народныя звычаі, і абразы – цікавіла яго.
Мы прыгадвалі, якія вершы ён пісаў, успаміналі любімыя радочкі:
Каб на нас вясна дыхала,
Грэла душу цеплынёю,
Каб нам сэрца сагравала
Ціхім шчасцем, дабратою
Не кажы ж, што злыя людзі
І што свет паганы:
Сэрца смутак перабудзе,
Час загоіць раны.
Змоўкні ты, сціхні, песня пакуты,
Заварушыся, наш край!
Люд беларускі! Рві свае путы!
Новую песню спявай!
А хтосьці нават праспяваў:
Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае убогай,
К табе я ў думках залятаю
І там душою спачываю.
О, як бы я хацеў спачатку
Дарогу жыцця па парадку
Прайсці яшчэ раз, азірнуцца,
Сабраць з дарог каменні тыя,
Што губяць сілы маладыя, –
К вясне б маёй хацеў вярнуцца.
-----А камусьці на памяць прыйшлі не вершы… Шыкоўны твор “На ростанях”! Вось дзе сапраўдная кніга жыцця! Галоўны герой - Лабановіч – вось дзе прыклад сапраўднага чалавека! Сапраўднага грамадзяніна! Шчыры, сумленны, жыве сэрцам, часам сумняваецца, але ці не гэта паказчык чысціні?... Ёсць чаму павучыцца ў яго…
Сапраўды, мелодыя беларускай душы жыве ў яго творах…
Прайсці яшчэ раз, азірнуцца,
Сабраць з дарог каменні тыя,
Што губяць сілы маладыя…
Ды не згублены яго сілы… Яны жывуць у нас…
“Літаратурны гурток імя Я.Коласа”
Кіраўнік Сербаева І.У.