Дэсант журналістаў!
Главная-Все новости-- Дэсант журналістаў!
Лістапад абрынуўся на наш коледж не толькі першым у гэтым годзе снегападам, але і дэсантам самых сапраўдных журналістаў! Факультатыў “Асновы журналістыкі” наведалі Кацярына Гугалава, Анастасія Трышнікава і Яўген Юшкоўскі, што працуюць у рэдакцыі “Камерчаскага кур’еру”, адной з самых уплывовых і тэматычна разнастайных газет нашага гораду, якой якраз споўніцца 25 год!
Маладыя аматары журналістыкі даведаліся, які ён - шлях да журналістыкі, як зрабіць так, каб цябе надрукавалі і можна ці стаміцца ад гэтай прафесіі… А ці прафесія гэта ўвогуле? Нашыя госці настойвалі на тым, што гэта хутчэй прызванне, заклік - і нічога іншага для сябе яны і пажадаць не могуць! Гэта сапраўды было цікава! Першае інтэрвью, першае раследванне, першыя сутычкі з незадаволеннымі і пераадоленне няёмкасці: а ці ўсе пытанні можна задаць, не пакрыўдзіўшы чалавека, не закрануўшы самае глыбокае і святое для яго? Гэта ж не толькі перадача інармацыі, але і вялікая адказнасць за тое, што ты пішаш!
Нашы навучэнцы даведаліся, што галоўнае не пра што пішаш, а як пішаш, як хто з знакамітасцяў паводзіць сябе ў жыцці, як дабіцца таго, каб чалавек захацеў з табой падзяліцца інфармацыяй альбо ўвогуле пачаў размаўляць з табой.
А вось як зацікавіць чытача? Пытанне засталося не раскрытым, хаця адказ на таямніцу гэтую так і вітаў сёння ў паветры… Спадзяюся, што на наступных нашых занятках мы ўсё ж знойдзем адказ на гэтае пытанне=)
Сербаева І.У., выкладчык факультатыва