Колледж имени А.Е. Ларина

Каталог продукции и услуг

Адвечны голас Радзімы

Главная-Все новости-- Адвечны голас Радзімы

На працягу дзевятнаццаці гадоў кожны народ дваццаць першага лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне дваццаць першага лютага тысяча дзевяцьсот пяцьдзесят семага года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойлівалі права навучацца на роднай мове.

Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCOабвясціў Дзень роднай мовы, каб хоць ў такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

“Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не умерлі,” – папярэджваў больш за сто гадоў назад Францішак Багушэвіч.

20 лютага ў бібліятэцы каледжа прайшла пазнавальна-інтэлектуальная гульня да Дня роднай мовы “Адвечны голас Радзімы”. Каманды навучэнцаў групы № ТТ 21 адгадвалі рэбусы, загадкі і крыжаванку, складалі вершы і ўспаміналі забытыя рэчы беларусаў. Журы, у склад якога ўваходзілі метадыст каледжа Лабко Т. І., куратар групы Селівончык В. В. і педагог-арганізатар Ракіўненка В. У. вельмі ўважліва сачылі за гульней і адказамі каманд. Перамагла каманда “Эрудыты”.

Бібліятэкар Т.А.Бязмен