------------------------------------------

Адрес: 213830, Могилевская обл.,

г.Бобруйск, ул.Крылова, д.38

Тел. (0225) 47-70-80

(приёмная комиссия)

Факс: (0225) 47-82-30

E-mail: bgpthk@tut.by

www.bgpthk.by 

 

------------------------------------------

Каталог продукции и услуг 

------------------------------------------

Виртуальная экскурсия по колледжу 

------------------------------------------

------------------------------------------

 ------------------------------------------

 
 

 Кажуць, мова мая аджывае 

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.

Для мяне ж яна вечна жывая,

Як раса, як сляза, як зара. 

П. Панчанка.

 

-----Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі.

-----На працягу 18 гадоў кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.

-----“Роднае слова – святы ізумруд”- так пісаў пра мову Уладзімір Караткевіч. Хіба можна прыдумаць лепшае параўнанне, каб перадаць каштоўнасць гэтага скарба? Жыве мова – жыве народ. І пакуль кожны беларус будзе разумець гэта, наша мова будзе гучаць, квітнець. Слова – самае цудоўнае, што ў нас ёсць. Нам трэба берагчы яго, шанаваць і любіць, каб з гордасцю перадаць сваім дзецям, каб не парушыць гэту векавую сувязь.

-----У нашым коледжы прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прызначаных падтрыманню роднай мовы!

-----Навучэнцы і выкладчыкі нашага коледжу перш-наперш далучыліся да напісання Дзясятай агульнанацыянайльнай дыктоўкі. Гэтая падзея — дэманстрацыя таго, што беларускую мову любяць, шануюць і што яна жывая. "Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!" Разумеючы, што асноўным доказам існавання народа з'яўляецца мова, Ф. Багушэвіч заклікаў шанаваць мову народа, берагчы і развіваць яе, узбагачаць і памнажаць культурныя традыцыі.

-----Падведзеныя вынікі паказалі, што лепш за ўсіх роднай мовай валодаюць нашыя выкладчыцы Аліна Рафаельеўна Мачкалян, Марына Мікалаеўна Гардзейчык і нашая бібліятэкарка Таццяна Аркадзьеўна Безмен! Мы можам ганарыцца імі, бо дыктоўку яны напісалі на найвышэйшы бал! Нашыя навучэнкі крыху ад іх адсталі – Жук Наталля на адзін бал і Снытко Ксенія на 2 балы!

-----Але галоўнае не колькасць памылак, канешне, галоўнае: удзел у гэтай дыктоўцы - гэта паказаць сваё стаўленне да роднай мовы!

-----Калісьці народны паэт Беларусі Пімен Панчанка напісаў пра родную мову наступныя радкі:

Ільняная і жытнёвая. Сялянская.

Баравая ў казачнай красе.

Старажытная. Ты самая славянская.

Светлая, як травы у расе.

Вобразная, вольная, пявучая,

Мова беларуская мая!

Дратавалі, здзекваліся, мучылі...

Ты жыла і ў працы і ў баях.

Пра цябе, як сонечнае дзіва,

I Купала, ды і ўсе мы снілі сны...

-----А як жа нашы навучэнцы адносяцца да роднай мовы? Якія яе словы найбольш падабаюцца ім? Вызываюць захапленне і замілаванне? З гэтым пытаннем звярнуліся да навучэнцаў Аліна Чкалава і Вераніка Акімава, навучэнкі 52 групы.

І вось што яны даведаліся:

На першым месцы стаяць наступныя словы

каханне  ліпень прыгажосць пяшчота

І вось якое цудоўнае сэрца нашыя навучэнцы падарылі роднай мове:

-----У Дзень роднай мовы кожны жадаючы мог узяць стужку з беларускім арнаментам – гэта азначала, што ён (ці яна) увесь дзень абяцала размаўляць па-беларуску!

-----І адразу высвятлялася, чаму ж не размаўляюць на роднай мове кожны дзень. І вось якія прычыны называліся найчасцей за ўсё:

-----Я кепска размаўляю па-беларускутаму лепш не псаваць сваімі памылкамі гэтую цудоўную мову . Каментар:  Ніводная нацыя ў свеце не размаўляе на літаратурнай мове! Нават беларускія пісьменнікі кожны мае “свой варыянт” мовы, здамешкам і ірэгіянальнымі асаблівасцямі.

-----Гэта мёртвая мова, ніхто ў горадзе на ёй не гаворыць . – Каментар:  То маеце шанец стаць першым! І прыкладам для іншых гараджанаў–калі яны не пачнуць тут жа размаўляць, то прынамсі задумаюцца.

-----Гэта мова калхозу  – Каментар:  Вы адсталі ад трэнду! Сёння беларуская мова–мова культуры, інтэлігенцыі, а таксама мова для кожнага беларуса на ўсе выпадкі жыцця

-----Таму, здаецца, варта адчыніць дзверы паўсядзённага жыцця і ўпусціць у свой дом крыху роднай мовы!

-----Калі папрасіць назваць некалькі імёнаў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў? Чые імёны мы пачуем? Якуб Колас, Янка Купала, Максім Багдановіч… крыху запінкі, пакуль наш рэспандэнт успамінае школьную праграму… і няўпэнена працягваюць - Іван Шамякін ( найчасцей ў памяці ўзнікаюць “Гандлярка і паэт” ці “Непаўторная вясна”), Іван Мележ ( куды мы без “Палескай хронікі”?), Васіль Быкаў і некалькі іншых “класічных імёнаў”. Яны несумненна вартыя, каб іх імёны называліся першымі! Але! Колькі паэтаў і пісьменнікаў па-за межамі нашай увагі? Таму варта было правесці і выставу-прэзентацыю твораў беларускіх аўтараў “З любоўю да роднага слова”!

-----Кожная кніга змяшчала ў сабе невялічкую анатацыю, мела дадатковую інфармацыю: для каго з чытачоў яна была б цікавай і на якую кнігу яна падобна.

Напрыклад:

Анатацыя да кнігі

“Першае каханне”

Першае каханне вашых адналеткаў, іх першыя праблемы і пераадольванне, а хтоьці з іх трапіў і ў складаны час… Пачуцці знаёмыя… А рашэнні?...

Каму варта пачытаць? Усім, хто знаходзіцца ва ўзросце “першага кахання”

На каго падобна? На кнігі Івана Буніна.

Альбо:

Анатацыя да кнігі

Людмілы Рублеўскай “Дагератып”

Што такое дагератып? Чаму можа не падабацца рабіць фатаздымкі дзяцей? Хто такія берсеркі? Чаму наследнік хоча спаліць сваю маёмасць? Найцікавейшы твор, які нас праводзіць двумя коламі – знешнім і ўнутраным… і не ведаеш, за які больш перажываеш…

Каму варта пачытаць? Усім, хто цікавіцца гісторыяй, фатаграфіяй, містыкай.

На каго падобна? На кнігі Карла Зафона, Дзіяны Сатэрфілд, Карнэліі Функе, Уладзіміра Караткевіча.

А пасля была праведзена літаратурна-музычная гасцёўня “Каб слова роднае гучала”!

У любімай мове, роднай, наскай,

Ах, якія словы "Калі ласка!.."

Як звіняць яны сардэчнаюструною,

Праз усё жыццё ідуць са мною...

– Калі ласка! – нашай роднаймовы

Шчырыя і ветлівыя словы.

                                                Пятрусь Броўка

Менавіта гэтыя словы паслужылі эпіграфам нашай гасцёўні!

І з  самага пачатку паставіліся пытанні:

- Чаму мову называюць душой народа, найвялікшым нацыянальным скарбам?

- Як разумець выраз “пакуль жыве мова, жыве і народ”?

- Ці можна пагадзіцца з меркаваннем Л. М. Талстога "Мова – гэта сродак мыслення. Абыходзіца з мовай абы-як – значыць і мысліць абы-як недакладна, прыблізна, няправільна”?

- Як вы ставіцеся да наказу Цёткі (Э. Пашкевіч) "На вас – моладзі – ляжыць вялікая павіннасць развіваць далей родную мову”?

Розныя адказы, о кожны па-рознаму разумее ролю мовы ў жыцці.

-----Кожны меў магчымасць успомніць любімыя радкі любімых аўтараў. І, канешне, не дзіўна, што найчасцей за ўсё ўзгадваліся радкі з твораў Якуба Коласа і Янкі Купалы! І нельга было не ўспомніць, што нашыя Песняры сёлета святкуюць 135 год са дня свайго нараджэння! І ў анкетах, якія запоўнілі нашыя навучэнцы напрыканцы, у графе “Любімы паэт”, найчасцей за ўсё сустракаліся імёны менавіта гэтых паэтаў!

-----Паміж чытаннямі вершаў мы правялі таксама конкурс “Лепшы гаварун”, удзельнікі якога чыталі скорагаворкі тыпу:

Пекар Пётр пёк пірагі.

Ткач тчэ тканіну на хустку Антаніне.

Ехаў грэка цераз рэку,

бачыць грэка — ў рацэ рак,

ўсунуў грэка руку ў рэку,

рак за руку грэку — цап!

-----Конкурс праводзіўся ў 3 туры: пасля першага туру засталіся трое навучэнцаў  - Леанід Астрэйка, Аліна Чкалава і Вераніка Шацава. У другім туры хлопец як сапраўдны шляхціц вырашыў саступіць паненкам! І ў апошнім туры з невялічкай перавагай перамагла Вераніка Шацава!

Слова наша роднае, хапала

На стагоддзі доўгія цябе.

Багдановіч, Колас і Купала

Прыпадалі да цябе ў журбе.

Мова продкаў нашых

і нашчадкаў –

Шэпт дубровы і пчаліны звон, –

Нам цябе ласкава і ашчадна

Спазнаваць ажно да скону дзён…

-----Трэба ісці ў ногу з часам! Вельмі зацікавіла навучэнцаў і акцыя “Сэлфі з любімай беларускай кнігай”! І вось што атрымалася:

У намінацыі “Разам – мы моц!” перамагло трыа з групы ТТ-11: Марыя Клімавец-Домніч, Вераніка Спіцына і Бабіч Арцём! 

У намінацыі “Духоўнасць” перамагла Марыя Шыкун з групы ТТ-11: 

У намінацыі “Кніга жыцця” перамагла Дар’я Рыдзеўская з групы 51.

-----І нельга было б не даць Гран-пры сабаку Сэлфі з яго гаспадыняй Алінай Гірыенка з групы ТТ-11, якія з’яўляюцца шчырымі аматарамі беларускай мовы! (Хто ведае, чаго каштавала гаспадыне ўсадзіць свайго гарэзлівага сябра? Па яе словах патрэбна было зрабіць каля 500 фотаздымкаў, каб атрымаўся гэты!)

-----Вельмі цікавы выбар кніг – ён паказвае наколькі нашыя навучэнцы адчуваюць подых часу: выбар кніг Якуба Коласа з нагоды 135 год яго дня нараджэння і выбар Бібліі з нагодны 500-год беларускаму кнігадрукаванню найлепшае сведчанне гэтага!

І мы пайшлі шукаць “Моўныя скарбы”. І шукалі мы іх у гульні віктарыне.

Чалавеку трэба шмат чаго ведаць. Трэба ведаць сваю мову і іншыя мовы.

-----Трэба ведаць свае казкі і казкі іншых народаў. Трэба ведаць танцы сваі і танцы іншых народаў. Безумоўна, найлепш і найперш трэба ведаць ўсё роднае. Чаму? Бо як сказаў выбітны майстар беларускага слова Пімен Панчанка:

Усе сыны ўсіх народаў

На памяць помняць родны верш

I ганарацца песняй роднай,

3 якой з калыскі ты жывеш.

-----А як нам вывучыць беларускую мову? Трэба слухаць і гаварыць з тымі, хто ведае яе. Трэба глядзець телеперадачы, слухаць радыепередачы, чытаць кнігі на беларускай мове.

-----З чаго пачыналася калісьці мова? З таго, што чалавек пачаў называць усё, што бачыў вакол сябе, у прыродзе і грамадстве: прадметы і з’явы, дзеянні і стан. А потым з’явілася неабходнасць зафіксаваць гэта. З’явілася малюначнае пісьмо. Праз некалькі стагоддзяў гэта пісьмо знікла, але адгалоскі ранейшых пісьмён засталіся і ў наш час. Гэта знакі на дарогах, вуліцах; малюнкі на шыльдах, матэматычныя знакі, знакі хімічных элементаў і т.д. Засталося жыць старажытнае пісьмо і ў старажытнай граматыцы. Гэта рэбусы, складанне і чытанне якіх – гульня вельмі карысная. Таму адным з конкурсаў былі шарады.

-----Адным з цікавых конкурсаў было заданне, у якім замест лiчбаў на цыферблаце стаялі лiтары, а лiчбы змешчаны ўнiзе. Камандам неабходна было паспрабаваць разабрацца ў лiчбах, i  прачытаць iмёны i прозвiшчы двух народных паэтаў Беларусi, якія ў гэтым годзе святкуюць 135-годдзе са дня нараджэння.

8.1.10.4 10.2.7.4.6.4.3 8. 10.2.5. 10.11.6.4.12.9.

З чым каманды паспяхова і справіліся!

У любімай мове роднай, наскай,

Ах, якія словы: “Калі ласка!”

Як звіняць яны сардэчнаю струною,

Праз усё жыццё ідуць са мною…

Калі ласка! – нашай роднай мовы

Шчырыя і ветлівыя словы.

-----А пасля нашы навучэнцы пазмагаліся яшчэ і ў беларускім пяціборстве!

-----Трэба было развязаць 5 заданняў па 5 дысцыплінах: матэматыцы, літаратуры, прыродазнаўстве, гісторыі і мове! Максімальны бал – 300. Сэнс у тым, што мы вельмі добра ведаем адказы на гэтыя пытанні, а вось як гэта будзе правільна па-беларуску?

-----Прыклады заданняў, з якімі прыйшлося пазмагацца нашым навучэнцам:

-----Заданне 1.Матэматыка за справядлівасць: Тры жанчыны згатавалі аднолькавы сняданак на вогнішчы, для якога Соня прынесла 5 пален дроў, Галя – 8 пален, а Каця, у якой дроў не было, аддала ім 13 тысяч рублёў. Якім чынам Соня і Галя павінны падзяліць гэтыя грошы па справядлівасці?

-----Заданне 2 (літаратура: 60). Ніжэй пададзены фота вядомых беларускіх паэтаў. Ці пазнаяце вы іх? Назавіце імёны і прозвішчы паэтаў адпаведна пазначаным нумарам і працытуйце па 4 радкі з адного твора кожнага паэта. 

-----Па словах нашых навучэнцаў было даволі складана падабраць словы… І пераможцам стала Шацава Вераніка, якая набрала найбльшую колькасць балаў!

-----І апошняй падзеяй стаў конкурс плакатаў “Я прызнаюся МОВЕ ў каханні”. Без лішніх словаў – плакаты ўсё самі сказалі пра сябе:

Злобіч Ангеліна, 74 група

Акуліч Дар'я, 73 група

Дзікун Марыя, 74 група

-----Прайшоў гэты час… Але трэба памятаць… Беларусь ціха чакае, пакуль ты, яе сын, успомніш пра маці сваю, павернешся да яе тварам і спытаеш: «Маці! Што трэба, каб ты жыла?» І Яна выдыхне доўгатрыманае: «Мова! Я жыву тваёй мовай.» І аднекуль данясецца голас Максіма Багдановіча: «Пачуйце жа гэта! Пачуйце!! Хто можа з вас сэрцам чуваць...

-----Дык не дай загінуць ёй, жывой і непаўторнай,“з легендаў і казак” сатканай,“вобразнай, вольнай, пявучай”, цудоўнай роднай мове!

 

Выкладчыца беларускай мовы і літаратуры І.У. Сербаева

 
 
   
 
Официальный интернет-портал Президента РБ Министерство образования РБ Руспубликанский портал Управление образования Могилёвского облисполкома Могилёвский областной исполнительный комитет Детский правовой сайт Национальный правовой интеренет-портал